Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Інданезія
Уступіла ў сілу 18 чэрвеня 1993 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Інданезія,
жадаючы развіваць і ўмацоўваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж сваімі краінамі і народамі на падставе роўнасці і ўзаемнай павагі да суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці друг друга, а таксама неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго,
кіруючыся прынцыпамі і мэтамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а таксама Венскай Канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах 1961 года,
вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з даты падпісання Сумеснага камюніке.
Пытанне аб акрэдытацыі адпаведных Паслоў дзвюх краін будзе вырашана шляхам наступнага пагаднення.