Пагадненне паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па ахове навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя

Уступіла ў сілу 14 красавіка 1995 года

 

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па ахове навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі, якія далей называюцца «Бакі»,

зыходзячы з дружалюбных і добрасуседскіх адносін паміж абедзвюмя дзяржавамі;

кіруючыся міжнароднымі канвенцыямі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя;

прымаючы пад увагу Дэкларацыю Канферэнцыі ААН у Рыа-дэ-Жанейра 1992 года і неабходнасць падтрымкі рэгіянальнага ажыццяўлення Павесткі дня на XXІ стагоддзе;

падкрэсліваючы важнасць актыўнай дзейнасці згодна з працэсам «Навакольнае асяроддзе для Еўропы» у адпаведнасці з дэкларацыяй, прынятай на Люцэрнскай Канферэнцыі Міністраў 1993 года;