Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных і консульскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран

Уступіла ў сілу 18 сакавіка 1993 года

 

Рэспубліка Беларусь і Ісламская Рэспубліка Іран, жадаючы далей развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, грунтуючыся на прынцыпах узаемнай павагі, суверэнітэту, роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, улічваючы цэлі і прынцыпы Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, будучы прыхільнымі да падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, пагадзіліся

ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і абмяняцца дыпламатычнымі місіямі на ўзроўні Пасольстваў,

устанавіць консульскія адносіны паміж дзвюма краінамі ў адпаведнасці з палажэннямі