Пагадненне аб узаемным садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Ісламскай Рэспублiкi Іран

Уступіла ў сілу 23 чэрвеня 2000 года

 

Прэамбула

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Іран, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»;

Жадаючы інтэнсіфікаваць эканамічнае супрацоўніцтва на ўзаемную карысць абедзвюх Дзяржаў;

Імкнучыся стварыць і захоўваць спрыяльныя ўмовы для інвестыцый інвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку;

Прызнаючы неабходнасць садзейнічаць ажыццяўленню і ахоўваць інвестыцыі інвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку;

Дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1
Азначэнні

Для мэт гэтага Пагаднення:

1. Тэрмін «інвестыцыі» будзе ўключаць любы від маёмасці і, у прыватнасці, але не выключна: