Пагадненне паміж Міністэрствам сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сувязі і інфарматыкі Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве па пытаннях сувязі

Уступіла ў сілу 6 красавіка 1993 года

 

Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сувязі і інфарматыкі Літоўскай Рэспублікі, названыя ў далейшым «Дагаворныя Бакі», імкнучыся развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне сувязі, забяспечваць бесперапыннае функцыянаванне сетак і сродкаў электрычнай і паштовай сувязі ў абедзвюх дзяржавах, пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі будуць будаваць свае адносіны ў адпаведнасці з агульнапрынятымі нормамі і прынцыпамі міжнароднага права, палажэннямі і рэкамендацыямі Сусветнага паштовага саюза і Міжнароднага саюза электрасувязі.

Пытанні, якія не ўрэгуляваныя гэтым Пагадненнем, а таксама міжнароднымі пагадненнямі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца абодва Дагаворныя Бакі, будуць вырашацца ў адпаведнасці з заканадаўствам кожнага з Дагаворных Бакоў.