Пагадненне паміж Міністэрствам сувязі Рэспублікі Польшча і Міністэрствам сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне паштовай і электрычнай сувязі

Уступіла ў сілу 8 чэрвеня 1993 г.

 

Міністэрства сувязі Рэспублікі Польшча і Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь, названыя далей «Дагаворныя Бакі», кіруючыся імкненнем да развіцця і паглыбення ўзаемных адносін у галіне паштовай і электрычнай сувязі, а таксама эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якое грунтуецца на ўзаемакарысных умовах і поўнай роўнасці, дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць развіццю ўзаемных адносін у галіне паштовай і электрычнай сувязі на аснове гэтага Пагаднення, а таксама на аснове дзеючых дакументаў Сусветнага паштовага саюза і Міжнароднага саюза электрасувязі.