Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб паветраных зносінах

Уступіла ў сiлу 14 снежня 2000 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, далей названыя «Дагаворныя Бакі»;

з’яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі па міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і прызнаючы Пагадненне па міжнародных паветраных транзітных зносінах, адкрытых для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.;

жадаючы заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж і па-за сваімі тэрыторыямі;

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1
Азначэнні

1. Для мэт гэтага Пагаднення, калі кантэкст не патрабуе іншага:

а) тэрмін «Канвенцыя» азначае Канвенцыю па міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытую для падлісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г., і ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкулам 90 гэтай Канвенцыі і любую папраўку да Дадаткаў і Канвенцыі згодна з Артыкуламі 90 і 94 гэтай Канвенцыі, якія былі прыняты абодвума Дагаворнымі Бакамі;