Пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Мальтай

Уступіла ў сілу 16 лютага 1993 г.

 

Рэспубліка Беларусь і Мальта,

кіруючыся жаданнем развіваць узаемавыгадныя адносіны паміж іх краінамі і народамі ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута ААН, Заключным актам НБСЕ і Хартыяй для новай Еўропы,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Рэспубліка Беларусь і Мальта вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны адзін з другім і абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўнікамі на ўзроўні паслоў.

Артыкул 2

У іх дыпламатычных і консульскіх адносінах Рэспубліка Беларусь і Мальта кіруюцца Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыяй аб консульскіх адносінах ад 24 красавіка 1963 года.