Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Эквадор

Уступіла ў сілу 5 мая 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Эквадор, кіруючыся прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і імкнучыся развіваць на агульную карысць адносіны сяброўства і супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў міжнароднага права, у прыватнасці, роўнасці дзяржаў, павагі незалежнасці, нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай непадзельнасці, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы адзін аднаго, мірнага вырашэння спрэчных пытанняў і непрызнання набыцця тэрыторый праз ужыванне сілы, і ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах ад 18 красавіка 1961 года вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з 5 мая 1993 года.