Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Балгарыя на 2004–2005 гады

Уступіў у сілу 27 ліпеня 2004 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Балгарыя, якія далей называюцца Бакамі,

грунтуючыся на ўзаемным імкненні пашыраць і паглыбляць раўнапраўнае супрацоўніцтва, умацоўваць традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Балгарыя,

зыходзячы з разумення, што супрацоўніцтва ў галіне культуры прызвана спрыяць развіццю дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва.

Артыкул 2

Бакі пагадзіліся арганізаваць правядзенне Дзён культуры Беларусі ў Рэспубліцы Балгарыя і Дзён культуры Балгарыі ў Рэспубліцы Беларусь. Умовы і тэрміны правядзення Дзён культуры будуць агавораны дадаткова ў рабочым парадку.