Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб паветранай сувязi*

Уступіла ў сілу 24 лістапада 1998 года

______________________________

*Ратифицировано Законом Республики Беларусь от 6 ноября 1998 г. «О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Союзным Правительством Союзной Республики Югославия о воздушном сообщении» (Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь, 1999 г., № 31, ст. 442).

Урад Рэспублікі Беларусь і Саюзны Урад Саюзнай Рэспублікі Югаславія, якія называюцца далей «Дагаворнымі Бакамі»,

з'яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, якая адкрыта для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 года,

жадаючы заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветранай сувязі паміж іх існуючымі тэрыторыямі і за іх межамі,