Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам аховы здароўя Украіны і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у галіне медыцыны і аховы здароўя на 1995–1996 гады

Набыло моц 17 ліпеня 1995 года

 

Міністэрства аховы здароўя Украіны і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, называемыя далей як бакі, зыходзячы з суверэннасці дзяржаў і традыцыйных сувязей, якія склаліся паміж імі ў галіне медыцыны і аховы здароўя, а таксама ўлічваючы зацікаўленасць абодвух бакоў у далейшым развіцці ўзаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва на доўгатэрміновай і стабільнай аснове, заключылі наступнае Пагадненне.

Артыкул 1

Бакі з улікам пераходу на рынкавыя адносіны будуць спрыяць пашырэнню прамых сувязей паміж установамі аховы здароўя, навуковымі і іншымі ўстановамі і арганізацыямі, названымі далей па тэксце «супрацоўнічаючыя арганізацыі».