Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Гватэмала

Уступіла ў сілу 11 сакавіка 1993 года

 

У духу развіцця сувязей дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, на аснове прынцыпаў поўнай роўнасці, узаемнай выгады, павагі суверэнітэта і неўмяшання ва ўнутраныя справы абедзвюх краін Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Гватэмала вырашылі ўстанавіць з гэтага дня дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў.

Абодва Урады дамовіліся прызначыць у якасці прадстаўнікоў Паслоў па сумяшчальніцтву з даты, узгодненай абедзвюма краінамі.

Аформлена ў Нью-Йорку 11 сакавіка 1993 года ў двух экзэмплярах на беларускай і іспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую моц.