Пагадненне паміж Федэральнай службай Рассіі па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя і Галоўным упраўленнем па гідраметэаралогіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

Уступіла ў сілу 8 кастрычніка 1993 года

 

Федэральная служба Расіі па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя (Расгідрамет) і Галоўнае ўпраўленне па гідраметэаралогіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Галоўгідрамет Рэспублікі Беларусь), названыя ў далейшым «Бакі»,

кіруючыся дамоўленасцю, якая выцякае з Пагаднення аб узаемадзеянні ў галіне гідраметэаралогіі дзяржаў – членаў СНД ад 8 лютага 1992 г.,

прыдаючы вялікае значэнне развіццю навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне гідраметэаралогіі на аснове прынцыпаў і працэдур Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА) і развіццю сумесных даследаванняў і распрацовак у галіне гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя,