Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам унутраных спраў Туркменістана

Уступіла ў сілу 22 студзеня 1993 г.

 

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Туркменістана, у далейшым будуць называцца «Бакі»,

– асноўваючыся на Пагадненні аб узаемадзеянні міністэрстваў унутраных спраў незалежных дзяржаў у сферы барацьбы са злачыннасцю ад 24 красавіка 1992 года,

– надаючы важнае значэнне развіццю ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачыннасцю і забеспячэнні абароны правоў і свабод грамадзян,

– кіруючыся ўзаемным жаданнем умацоўваць і развіваць супрацоўніцтва паміж органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Туркменістана,

згадзіліся з наступным:

Артыкул 1

Бакі у рамках сваёй кампетэнцыі забяспечваюць абарону правоў, свабод, законных інтарэсаў і маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб дзяржавы другога Боку нараўне з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі дзяржавы свайго Боку.