Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб стварэнні міжурадавай беларуска-украінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ад 12 красавіка 1996 года

Уступіў у сілу 21 мая 2004 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Кабінет Міністраў Украіны дамовіліся ўнесці ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб стварэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ад 12 красавіка 1996 года (далей – Пагадненне) наступныя змяненні:

артыкул 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Расходы, звязаныя з правядзеннем пасяджэння Камісіі і рабочых груп, а таксама з утрыманнем удзельнікаў Камісіі, нясе краіна, на тэрыторыі якой праводзіцца пасяджэнне.