Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўнiцтве ў барацьбе з мiжнароднай арганiзаванай злачыннасцю, мiжнародным нелегальным гандлем наркотыкамi i мiжнародным тэрарызмам
Уступіла ў сілу 18 лістапада 1996 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, далей будуць называцца «Бакі»,
выражаючы імкненне развіваць і ўмацоўваць існуючыя адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай;
выражаючы занепакоенасць небяспекай распаўсюджання міжнароднай арганізаванай злачыннасці, міжнароднага нелегальнага гандлю наркотыкамі і міжнароднага тэрарызму;
кіруючыся жаданнем умацаваць супрацоўніцтва паміж двума Бакамі
згадзіліся з наступным:
Артыкул 1
Бакі ў рамках сваёй кампетэнцыі, у адпаведнасці са сваім нацыянальным заканадаўствам і палажэннямі гэтага Пагаднення будуць супрацоўнічаць у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю, міжнародным нелегальным гандлем наркотыкамі і міжнародным тэрарызмам.