Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў, міжнароднага гандлю і культу Аргенцінскай Рэспублікі

Уступіў у сілу 28 кастрычніка 2004 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якія далей называюцца Бакамі, і Міністэрства замежных спраў, міжнароднага гандлю і культу Аргенцінскай Рэспублікі,

натхнёныя жаданнем умацоўваць двухбаковыя адносіны шляхам дыялогу і ўзаемнага супрацоўніцтва,

кіруючыся жаданнем садзейнічаць развіццю сваіх адносін у адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права,

перакананыя ў тым, што дыялог па двухбаковых і міжнародных тэмах, што ўяўляюць узаемны інтарэс, садзейнічае найбольшаму збліжэнню паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінскай Рэспублікай,