Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Швецыя аб гандлёвых адносiнах

Уступіла ў сілу 1 ліпеня 1994 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Швецыя, якія ў далейшым называюцца «Бакі»,

жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для гарманічнага развіцця і дыверсіфікацыі двухбаковага гандлю і, такім чынам, спрыяць умацаванню ўзаемаразумення,

імкнучыся і ў далейшым умацоўваць сяброўскія адносіны паміж дзвюма дзяржавамі,

імкнучыся ствараць базу для развіцця і паглыблення гандлёвых сувязей паміж грамадзянамі, кампаніямі і арганізацыямі абедзвюх дзяржаў,

прымаючы пад увагу абавязацельствы Швецыі як дагаворнага боку Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі (ГАТТ) і прызнаючы намаганні Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца норм і правілаў, якія агульнапрызнаны ў сістэме міжнароднага гандлю, уключаючы нормы і правілы ГАТТ,