Мемарандум аб узаемаразуменнi паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Германія па садзейнiчанню супрацоўнiцтву ў мэтах змякчэння вынiкаў аварыi на атамным рэактары ў Чарнобылi (Чарнобыльская дапамога)

Уступіў у сілу 3 сакавіка 1994 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Федэратыўнай Рэспублікі Германія,

усведамляючы неабходнасць далейшай хуткай і эфектыўнай дапамогі насельніцтву, якое пацярпела ад аварыі на атамным рэактары ў Чарнобылі,

беручы пад увагу вялікую дапамогу, якая аказвалася і аказваецца нямецкімі прыватнымі ініцыятывамі, а таксама дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі з мэтай змякчэння вынікаў аварыі на атамным рэактары ў Чарнобылі,

усведамляючы неабходнасць узаемнай падтрымкі ў рэалізацыі ініцыятыў па аказанні дапамогі, што ажыццяўляюцца прыватнымі і дзяржаўнымі структурамі,