Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб эканамiчным супрацоўнiцтве

Уступіла ў сілу 1 сакавіка 1994 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (якія ў далейшым называюцца сумесна «Бакі» і паасобку «Бок»),

прызнаючы эканамічныя ўзаемаадносіны як важны і неабходны элемент умацавання двухбаковых адносін,

будучы ўпэўненымі ў тым, што развіццё двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва будзе спрыяць развіццю дабрабыту народаў кожнай з краін,

выказваючы ўпэўненасць у тым, што пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Бакамі і народамі кожнай з краін, уключаючы прамыя кантакты паміж беларускімі арганізацыямі, кампаніямі і грамадзянамі і брытанскімі арганізацыямі, кампаніямі і грамадзянамі (якія ў далейшым называюцца «грамадзяне і юрыдычныя асобы») будзе важным крокам на шляху да інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканамічную сістэму,