Часовае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб узаемных паездках грамадзян
Часовае пагадненне спыніла сваё дзеянне з 1 студзеня 2003 г.
Уступіла ў сілу 25 лютага 1994 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Літоўскай Рэспублікі, надалей – Бакі,
грунтуючыся на палажэннях Дэкларацыі аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай ад 24 кастрычніка 1991 г.,
зыходзячы з жадання далейшага развіцця і паглыблення традыцыйнай дружбы і супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі,
улічваючы роднасныя, гаспадарчыя, навуковыя, культурныя і іншыя сувязі, якія склаліся гістарычна паміж народамі абедзвюх дзяржаў,
з мэтай урэгулявання пытанняў уезду, выезду, праезду транзітам і часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі грамадзян вышэйназваных дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на іх тэрыторыях,