Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чэшскай Рэспублікі аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах*
Уступіла ў сілу 16 жніўня 1996 г.
__________________________
*Принято постановлением Кабинета Министров Республики Беларусь от 12 июля 1996 г. № 456 «О принятии Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Чешской Республики о международном автомобильном сообщении»
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Чэшскай Рэспублікі (якія надалей называюцца «Дагаворныя Бакі»),
імкнучыся садзейнічаць узаемавыгаднаму развіццю гандлёвых і эканамічных сувязей і палягчаць і рэгуляваць міжнародныя перавозкі пасажыраў і грузаў паміж Чэшскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь і транзітам праз іх тэрыторыі, пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
1. Палажэнні гэтага Пагаднення будуць прымяняцца да міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў паміж Чэшскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь і транзітам праз іх тэрыторыі, якія ажыццяўляюцца перавозчыкамі дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў, якім дано на гэта права ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.