Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр аб паветраных зносiнах

Уступіла ў сілу 3 сакавіка 1999 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Кіпр (якія называюцца далей у гэтым пагадненні «Дагаворныя Бакі»),

з'яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі па міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытай для падпісання ў Чыкага 7 снежня 1944 года;

жадаючы заключыць пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж і па-за іх тэрыторыямі,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1
Азначэнні

1. У мэтах гэтага Пагаднення, калі кантэкст не патрабуе іншага:

(а) тэрмін «Канвенцыя» абазначае Канвенцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытую для падпісання ў Чыкага 7 снежня 1944 года, і ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з