Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму

Уступіла ў сілу 11 студзеня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, якія надалей называюцца Бакамі,

прымаючы да ўвагі існуючыя сяброўскія адносіны паміж іх краінамі,

адзначаючы значнасць турызму як фактару эканамічнага развіцця, так і сродку для далейшага развіцця сувязей паміж іх народамі,

прымаючы пад увагу рэкамендацыі Міжнароднай канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па турызму і падарожжах, якая адбылася ў Рыме ў 1963 годзе і Хельсінскага Заключнага Акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі ў мэтах развіцця адносін у галіне турызму, заахвочвання супрацоўніцтва ў сферы турызму і прыцягнення турыстаў з трэціх краін садзейнічаць і заахвочваць дзейнасць турысцкіх арганізацый дзяржаўнага і прыватнага сектараў у абедзвюх краінах.