Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах*
Уступіла ў сілу 22 сакавіка 1999 года
__________________________
*Ратифицировано Законом Республики Беларусь от 29 декабря 1998 г. «О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Латвийской Республики о сотрудничестве и взаимной помощи в таможенных делах» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 18, ст.329).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Латвійскай Рэспублікі, у далейшым называемыя Дагаворнымі Бакамі,
лічачы, што парушэнне мытнага заканадаўства наносіць страту эканамічным і сацыяльным інтарэсам іх краін, а таксама законным інтарэсам гандлю;
прымаючы пад увагу важнасць забеспячэння дакладнасці ў абкладанні і спагнанні мытных пошлін, іншых падаткаў, плацяжоў ці збораў на імпарт альбо экспарт тавараў, а таксама належнага выканання забарон, абмежаванняў і кантролю;