Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Германія аб мiжнародных пасажырскiх i грузавых аўтамабiльных зносiнах

Уступіла ў сілу 8 ліпеня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Федэратыўнай Рэспублікі Германія, жадаючы рэгуляваць і развіваць міжнародныя пасажырскія і грузавыя аўтамабільныя зносіны,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Гэта Пагадненне рэгулюе ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў перавозкі пасажыраў і грузаў у міжнародных аўтамабільных зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія, а таксама транзітам праз гэтыя дзяржавы перавозчыкамі, упаўнаважанымі на тэрыторыі сваёй дзяржавы ажыццяўляць такія перавозкі.

Перавозкі пасажыраў

Артыкул 2

1. Пад тэрмінам «перавозка пасажыраў» у сэнсе гэтага Пагаднення належыць разумець перавозку пасажыраў і іх багажу аўтобусамі за асабісты кошт або за кошт трэціх асоб. Гэта таксама датычыцца парожніх прабегаў, звязаных з такімі перавозкамі.