Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Турцыя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы*

Уступіла ў сілу 29 красавіка 1998 года

______________________________

*Ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1997 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 12, арт. 240-241).

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Турцыя, жадаючы заключыць Пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы, пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1
Асобы, да якіх прымяняецца Пагадненне