Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Федэральным агенцтвам па культуры і кінематаграфіі Расійскай Федэрацыі на 2006 год

Уступіў у сілу 24 студзеня 2006 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Федэральнае агенцтва па культуры і кінематаграфіі, якія далей называюцца Бакамі,

грунтуючыся на Пагадненні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі і навукі ад 21 лютага 1995 года,

жадаючы развіваць працэс далейшага ўзаемаўзбагачэння культур Беларусі і Расіі,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі акажуць садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні акцыі памяці, прысвечанай 20-годдзю Чарнобыльскай катастрофы (красавік).

Артыкул 2

Бакі пагадзіліся правесці XV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (ліпень).