Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чэшскай Рэспублікі аб бязвiзавых паездках грамадзян*
Спыніла дзеянне з 29 мая 2000 года
__________________________
*Ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 1997 г. «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чэшскай Рэспублікі аб бязвізавых паездках грамадзян» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997г., №12, ст.230).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Чэшскай Рэспублікі (надалей – «Бакі»),
кіруючыся жаданнем развіваць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі,
пагадзіліся аб наступным:
Артыкул 1
Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку, якія з’яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных дакументаў, што пералічаны ў Дадатку да гэтага Пагаднення, могуць заязджаць, выязджаць, праязджаць транзітам і знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога Боку без віз тэрмінам да трыццаці дзён, калі мэтай знаходжання не з’яўляецца аплачваемая працоўная дзейнасць.