Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Ізраіль аб паветраных зносiнах*

Уступіла ў сілу 20 студзеня 1997 года

______________________________

*Ратыфікавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 1996 г. «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб паветраных зносінах» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 16, арт. 301).

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Дзяржавы Ізраіль, далей названыя «Дагаворныя Бакі»,

кіруючыся Палажэннямі Канвенцыі аб Міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытай для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 года,

прызнаючы важнасць паветраных зносін як сродку ўстанаўлення і захавання дружбы, разумення і супрацоўніцтва паміж народамі абедзвюх краін,

жадаючы садзейнічаць развіццю паветраных зносін паміж Ізраілем і Беларуссю з мэтай працягу ў поўнай меры міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне,