Дагавор аб дружбе i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Турэцкай Рэспублiкай*
Уступіў у сілу 25 красавіка 2000 года
_________________________
*Ратифицирован Постановлением Верховного Совета Республики Беларусь от 17 октября 1996 г. «О ратификации Договора о дружбе и сотрудничестве между Республикой Беларусь и Турецкой Республикой» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 35, ст. 641).
Рэспубліка Беларусь і Турэцкая Рэспубліка, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,
зноў пацвярджаючы сваю прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,
пацвярджаючы абавязацельствы, якія яны прынялі ў адпаведнасці з Хельсінкскім Заключным актам, Парыжскай хартыяй для новай Еўропы, а таксама з іншымі дакументамі, прынятымі ў рамках Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,