Дагавор аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай*

______________________________

*Ратыфікаваны пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 1996 г. № 694-XІІІ «Аб ратыфікацыі Дагавора аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г. № 6).

Рэспубліка Беларусь і Французская Рэспубліка,

жадаючы развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва,

канстатуючы, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з дзяржаў-правапераемніц Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік,

перакананыя ў неабходнасці збліжэння паміж імі на падставе партнёрства, узаемнага даверу і прыхільнасці да агульных каштоўнасцей свабоды, дэмакратыі, справядлівасці і салідарнасці,

імкнучыся ўнесці свой уклад у справу будаўніцтва дэмакратычнай і мірнай Еўропы,