Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб узаемным садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый*

Уступіла ў сілу 25 студзеня 1997 года

______________________________

*Ратыфікавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 1996 г. «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб узаемным садзейнічанні ажыццяўленню і ахове інвестыцый» (Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 11, арт. 227).

Урад Рэспублікі Беларусь і Саюзны Урад Саюзнай Рэспублікі Югаславія, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для павелічэння інвестыцый грамадзян і кампаній адной дзяржавы на тэрыторыі іншай дзяржавы,

усведамляючы, што заахвочванне і ўзаемная ахова гэтых інвестыцый у адпаведнасці з міжнародным дагаворам будзе спрыяць развіццю асабістай дзелавой ініцыятывы і росквіту абедзвюх дзяржаў,