Пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Турэцкай Рэспублікі

Уступіў у сілу 7 лютага 2008 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і турызму Турэцкай Рэспублікі, названыя далей Бакамі,

кіруючыся палажэннямі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галінах адукацыі, навукі, культуры і спорту, падпісанага ў г. Мінску 8 жніўня 1995 года,

засноўваючыся на ўзаемным імкненні пашыраць і паглыбляць раўнапраўнае супрацоўніцтва, умацоўваць дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай,

упэўненыя, што супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва прызвана спрыяць развіццю дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін,