Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2007–2011 гады

Утратил силу в связи с истечением срока действия

Набыў моц 5 лістапада 2007 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі, названыя далей Бакамі,

засноўваючыся на Пагадненні аб культурным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі ад 25 лістапада 1992 года,

кіруючыся імкненнем да ўмацавання ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, супрацоўніцтва ў галіне культуры,

заключылі гэты Пратакол аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

На працягу дзеяння гэтага Пратакола Бакі арганізуюць і правядуць на ўзаемнай аснове адзін раз пачаргова Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Дні культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.