Сумеснае Камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кот-д'Івуар

Уступіла ў сілу 30 верасня 1998 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Кот-д'Івуар,

імкнучыся развіваць сяброўскія адносіны і супрацоўніцтва паміж іх народамі на падставе палажэнняў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у прыватнасці, на прынцыпах роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту, неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнай дзяржавы і мірнага ўрэгулявання рознагалоссяў,

вырашылі ўсталяваць дыпламатычныя адносіны паміж іх дзвюма краінамі з даты падпісання дадзенага Камюніке.

Урады прыступяць да абмену пасламі як толькі будзе магчыма.

Здзейснена 30 верасня 1998 г. у г. Нью-Йорку ў двух сапраўдных экзэмплярах на беларускай і французскай мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.