Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Панама

Уступіла ў сілу 22 кастрычніка 1998 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Панама, кіруючыся ўзаемным жаданнем умацоўваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і культурнай галінах на аснове прынцыпаў узаемнай павагі да тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы, а таксама да нормаў міжнароднага права і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Панама выказваюць упэўненасць, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін адпавядае нацыянальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў і будзе спрыяць умацаванню міра і міжнароднага супрацоўніцтва.