Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Асобага Адміністрацыйнага Раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб транзіце пры міжнародных паветраных зносінах

Уступіла ў сілу 3 снежня 1999 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Асобага Адміністрацыйнага Раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі («Асобы Адміністрацыйны Раён Ганконг»), належным чынам упаўнаважаны заключыць сапраўднае Пагадненне Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі (якія называюцца далей «Дагаворныя Бакі»);

жадаючы заключыць Пагадненне з мэтай забеспячэння транзіту пры паветраных зносінах паміж Беларуссю і Асобым Адміністрацыйным Раёнам Ганконг,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1
Азначэнні

Для мэтаў сапраўднага Пагаднення, калі кантэкстам не прадугледжана іншае:

(а) тэрмін «авіяцыйныя ўлады» абазначае ў выпадку Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўны камітэт па авіяцыі, а ў выпадку Асобага Адміністрацыйнага Раёна Ганконг – Дырэктара грамадзянскай авіяцыі ці, у абодвух выпадках, любую асобу ці орган, упаўнаважаныя ажыццяўляць функцыі, якія выконваюцца ў дадзены час вышэйназванымі ўладамі, ці аналагічныя функцыі;