Пагадненне паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Федэральным Міністрам па навуцы і транспарту Аўстрыйскай Рэспублікі аб перавозцы пасажыраў у рэгулярных аўтамабільных зносінах

Уступіла ў сілу 22 снежня 1999 года

Прэамбула

Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Федэральны Міністр па навуцы і транспарту Аўстрыйскай Рэспублікі, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

імкнучыся ўрэгуляваць міжнародную перавозку пасажыраў у рэгулярных аўтамабільных зносінах паміж абедзвюма дзяржавамі, дамовіліся пры ажыццяўленні сваіх задач у галіне міжнародных аўтамабільных зносін дзейнічаць у адпаведнасці з наступнымі азначэннямі:

Артыкул 1
Азначэнні

У рамках гэтага Пагаднення дзейнічаюць наступныя азначэнні:

1. Рэгулярныя аўтамабільныя зносіны – перавозка пасажыраў аўтобусамі па вызначаным маршруце, раскладзе, узгодненых тарыфах, прычым пасажыры могуць здзяйсняць пасадку і высадку на загадзя прадугледжаных маршрутам астаноўках.