Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі
Уступіў у сілу 7 красавіка 1992 года
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Латвійскай Рэспублікі, якія далей называюцца «Бакі»,
грунтуючыся на Дэкларацыі аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай,
зыходзячы з жадання далейшага развіцця адносін у адпаведнасці з літарай і духам Статута ААН, Хельсінкскага Заключнага акта, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і другіх дакументаў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,
а таксама ўлічваючы зацікаўленасць Бакоў ва ўзаемавыгадным і раўнапраўным супрацоўніцтве на доўгатэрміновай і стабільнай аснове, дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
1. Бакі дамовіліся забяспечыць на ўзаемнай аснове рэгулярны і аператыўны абмен інфармацыяй аб дзейнасці парламентаў і ўрадаў.