Пратакол пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб парадку пераводу і звальнення асоб афіцэрскага саставу, прапаршчыкаў і мічманаў

Уступіў у сілу 17 снежня 1992 года

 

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Украіны, надалей Бакі,

кіруючыся палажэннямі Пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб ваенным супрацоўніцтве ад 17 снежня 1992 г.,

улічваючы ўзаемную зацікаўленасць у каардынацыі пытанняў, звязаных з пераводам і звальненнем асоб афіцэрскага саставу, прапаршчыкаў і мічманаў,

дамовіліся пра наступнае:

Артыкул 1

Бакі будуць рабіць узгодненыя захады, накіраваныя на забеспячэнне пераводу асоб афіцэрскага саставу, прапаршчыкаў і мічманаў і іх звальнення з ваеннай службы ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам.