Пратакол пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб парадку падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў ў ваенна-навучальных установах

Уступіў у сілу 17 снежня 1992 года

 

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Украіны, надалей Бакі,

кіруючыся палажэннямі Пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб ваенным супрацоўніцтве ад 17 снежня 1992 г.,

дамовіліся пра наступнае:

Артыкул 1

Бакі ажыццяўляюць узгодненыя дзеянні, накіраваныя на падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў, зыходзячы з патрэб іх Узброеных Сіл. Падрыхтоўка ваенных кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Узброеных Сіл Украіны будзе ажыццяўляцца, пачынаючы з набору 1992 года, беларускімі і ўкраінскімі ваенна-навучальнымі ўстановамі па заяўках на дагаворнай аснове, з выключэннямі, указанымі ў