Пратакол пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб прынцыпах узаемнага тэхнічнага і тылавога забеспячэння іх Узброеных Сіл

Уступіў у сілу 17 снежня 1992 года

 

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Украіны, надалей Бакі,

кіруючыся палажэннямі Пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб ваенным супрацоўніцтве ад 17 снежня 1992 г.,

улічваючы ўсталяваную кааперацыю па вытворчасці і забеспячэнні ўзбраеннем, ваеннай тэхнікай, канструктарскай і эксплуатацыйна-тэхнічнай дакументацыяй, камплектуючымі элементамі, запаснымі часткамі, інструментамі і прыладамі (ЗІПам), іншымі матэрыяльнымі сродкамі, а таксама іх рамонту,

дамовіліся пра наступнае:

Артыкул 1

Распрацоўка, вытворчасць, пастаўка і ўзаемнае забеспячэнне Узброеных Сіл Бакоў узбраеннем, ваеннай тэхнікай, прадукцыяй вытворча-тэхнічнага прызначэння і іншымі матэрыяльнымі сродкамі, іх накапленне ажыццяўляецца па ўзгодненых планах заказаў і паставак ваеннай прадукцыі за кошт абаронных бюджэтаў Бакоў з захаваннем і развіццём вытворча-гаспадарчых адносін.