Пратакол пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб прынцыпах выкарыстання паветранай прасторы, узаемадзеяння Ваенна-Паветраных Сіл і сродкаў Супрацьпаветранай абароны

Уступіў у сілу 17 снежня 1992 года

 

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Украіны, надалей Бакі,

кіруючыся палажэннямі Пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб ваенным супрацоўніцтве ад 17 снежня 1992 г.,

дамовіліся пра наступнае:

Артыкул 1

Бакі да прыняцця адпаведнага нацыянальнага заканадаўства захоўваюць існуючы парадак выкарыстання паветранай прасторы, а таксама на ўзаемавыгадных умовах аэрадромнай сеткі, палігонаў, сістэм сувязі, інфармацыйнага і іншых відаў забеспячэння, аб’ектаў іх ваеннай інфраструктуры часцямі Ваенна-Паветраных Сіл і Супрацьпаветранай абароны Бакоў.