Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Балгарыя

Уступіў у сілу 26 сакавіка 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Балгарыя,

кіруючыся ўзаемным жаданнем пашыраць традыцыйныя дружалюбныя адносіны, развіваць і паглыбляць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з прынцыпамі Статута ААН, Хельсінскага Заключнага Акта, Парыжскай Хартыі для новай Еўропы і другіх дакументаў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,

пацвярджаючы сваю прыхільнасць да няўхільнай павагі правоў і свабод чалавека на прынцыпах гуманізма і дэмакратыі,

вырашылі, пачынаючы з 26 сакавіка 1992 года, устанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні пасольстваў і ў бліжэйшым будучым абмяняцца пасламі, ў адпаведнасці з палажэннямі