Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстрыйскай Рэспублікай

Уступіў у сілу 5 лютага 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Аўстрыйская Рэспубліка,

кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць сяброўскія адносіны і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых галінах паміж двумя дзяржавамі,

пагаджаючыся, што гэтыя адносіны і гэтае супрацоўніцтва будуць засноўвацца на прынцыпах Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,

пагаджаючыся далей, што любое пытанне двухбаковых адносін, якое звязана з роспускам былога Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, вырашаецца шляхам перагавораў,

пагадзіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з дня падпісання гэтага Пратакола і абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі на ўзроўні пасольстваў.

Аформлена ў горадзе Мінску 5 лютага 1992 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.