Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба

Уступіў у сілу 16 красавіка 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Куба,

кіруючыся жаданнем садзейнічаць развіццю адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж сваімі народамі і краінамі,

абапіраючыся на прынцыпы Статута ААН,

вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж сабой на ўзроўні Пасольстваў з 16 красавіка 1992 года ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай Канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Учынена ў Мінску 16 красавіка 1992 года ў двух экзэмплярах на беларускай і іспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.