Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кіпр

Уступіў у сілу 9 красавіка 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Кіпр, кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюмя краінамі ў палітычнай, эканамічнай і іншых галінах, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны з даты падпісання гэтага Пратакола і абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі на ўзроўні пасольстваў.

Абодва Бакі дясягнулі дамоўленасці развіваць свае адносіны на аснове прынцыпаў роўнасці дзяржаў, узаемнай павагі, самавызначэння, незалежнасці і суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго ў адпаведнасці са Статутам ААН.

Абодва Бакі перакананы, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кіпр адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў, не накіравана супраць ніякай іншай краіны і будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага супрацоўніцтва і ўсеагульнага міру.