Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных і консульскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыяй

Уступіў у сілу 17 красавіка 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Індыі,

жадаючы далей развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі,

грунтуючыся на прынцыпах узаемнай павагі суверэнітэту, роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго;

улічваючы цэлі і прынцыпы Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

будучы прыхільнымі да падтрымання міжнароднага міру і бяспекі,

пагадзіліся

ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і абмяняцца дыпламатычнымі місіямі на ўзроўні Пасольстваў;

устанавіць консульскія адносіны паміж дзвюма краінамі ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года і любымі іншымі пагадненнямі, што могуць быць заключаны паміж імі ў гэтай сувязі.